Гродна выглядаў бы як Прага, калі б не было вайны.

У розныя эпохі Гродна заўсёды меў сталічны статус. Што ў XII XVI XVIII стст. у Гродне будаваліся шматлікія храмы, шыкоўныя княжаскія, мгнацкія і каралеўскія рэзідзенцыі, і іншыя прыклады багатага, свабоднага горада. На жаль найбольш старажытная частка места ў вялікай ступені зараз страчана, альбо перабудавана. Экспазіцыя Брамы Гарадзенскія імкнецца паказаць лепшыя ўзоры мясцовай архітэкруры.

Горад ў маштабе 1:200

У экспазіцыі центральнае месца займае макет гістарычнай часткі горада Гродна, які адлюстроўвае ўсю тысячагадовую гісторыю мясцовай архітэктуры. На прыкладзе макета можна пазнаёміцца з візантыйскімі цэрквамі, рэнесансным замкам, барочнымі касцёламі, і нават з простымі старажытнымі кварталамі горада, якія зараз не існуюць.

Прадстаўленне “Старажытны Гродна”

Дарослым і дзецям будзе цікава акунуцца ў атмасферу старажытнага горада, створаную пры дапамозе светавога афармлення, якое суправаджае змястоўны аповед пра гісторыю горада на пяці розных мовах.

Запрашаем усіх да нас на прадстаўленне!

Дзякуючы ўнікальнаму макету ручной працы і арыгінальнаму света-гукавому шоў за 20 хвілін мы пазнаемім вас з гісторыяй горада Гродна і гісторыяй яго архітэктуры розных эпох.

Індывідуальныя прадстаўленні

Прадстаўленні кожныя паўгадзіны, якія будуць пачынацца нават для аднаго чалавека.

Групавыя прадстаўленні

Прадстаўленні для груп у любы час (па папярэдняй замове) на любой з рускай, беларускай, польскай, літоўскай і англійскай мовах.

Экскурсіі па гораду

Аглядная і тэматычныя экскурсіі з прафесійным экскурсаводам па гораду і ваколіцах (па папярэдняй замове).

Лекцыі па гісторыі і архітэктуры

Тэматычныя лекцыі па гісторыі і архітэктуры Гродна з выкарыстаннем рэсурсаў экспазіцыі (па папярэдняй замове).

Гісторыя горада ў макеце

Фара Вітаўта

Першы каталіцкі касцёл у Гродна канца ХVI ст.

Ратуша

Будынак гарадскога самакіравання канец XV ст.

Дамініканскі касцёл

Касцёл пры першай каталіцкай школе XVII – XVIII ст.ст.

Ніжняя замкавая царква

Самы першы хрысціянскі храм у Гродна ХІІ ст.

Маставая брама

Уваход у сярэднявечны Гродна з боку Нёмана, XVI ст.

Царква Чэснага Крыжа

Царква-ратонда, унікальны прыклад рэнесансу, XVI ст.

Вядомыя асобы пра Гродна

Юзаф Ядкоўскі

“Кожная вулачка, амаль кожны дворык старога Гродна мае сваю гісторыю. Іх пачаткі сягаюць часам нават у вельмі далекае мінулае.”

Петр Сталыпін

«Знаходжанне маё тут, у Гродна, падобна было на цудоўны сон, і як сон яно было занадта кароткачасовым. Гэтыя восем месяцаў, якія я разам з вамі жыў і працаваў, – лепшыя дні ў маім жыцці, і пакідаючы Гродзенскую губерню, мая жонка і я, выносім з сабой самыя светлыя ўспаміны аб мілым і дарагім нам гродзенскім грамадстве …»

Стэфан Баторый

«Мне гэты горад і для жыцця і для вечнага адпачынку найбольш дарагі»

Мы знаходзімся:

Беларусь, г. Гродна
вуліца Тэльмана 4
(насупраць гандлёвага дому “Нёман”)

Мы працуем:

Пан. – Пят.:
з 10:00 да 17:00
Суб. – Нядз.:
з 12:00 да 19:00

Сеанс без групы

Дарослы білет

4 руб.

Льготны білет
(школьнікі, студэнты, пенсіянеры)

2 руб.

Групавы сеанс

(ад 10 чалавек)
Праводзіцца ў любы час
па папярэдняй замове

3 руб.
Наш адрас

г. Гродна
вул. Тэльмана 4
+375292882822
info@vratagrodno.by

Яндекс.Метрика
Мы тут
Падзяліцца