Дамініканскі касцёл

Касцёл Маці Божай Ружанцовай кляштара дамініканцаў

 

Касцёл – самая таямнічая частка комплекса дамініканцаў. Калі манастырскія карпусы, перабудаваныя, але захаваліся, то храм быў знішчаны амаль цалкам. З вядомых пісьмовых крыніц вынікае, што мураваны касцёл пры драўляным кляштары з прыстасаваннем мураванага дома па сучаснай вул. Савецкай быў адкрыты 22 мая 1633 года. Гэтага перыяду існавання касцёла ніякіх адлюстраванняў не знойдзена.

У 1708 годзе быў значна перабудаваны. З выглядам “новага” касцёла 1708 года значна прасцей. Парадны фасад можна лёгка рэканструяваць, дзякуючы выявам на фота і малюнку. Выключенне складаюць толькі драўляныя ярусы вежаў, якія згарэлі ў пажары 1782 года, і пасля гэтага не аднаўляліся.

План касцёла аднавіць вельмі проста, бо мы ведаем дакладныя памеры, стэрыятыпы культавых пабудоў, і тое, што паўдневая частка касцёла з калонамі, капліцамі, вежай, пераходнай галерэяй адлюстравалася на планіроўцы памяшканняў корпуса гімназіі і ассіметрычным размяшчэнні на ім вокнаў. Две трыяды вокнаў на поўночным фасадзе гімназіі – гэта шырокія аркі паміж цэнтральным нефам і капліцамі, прабітыя на месцы некатарых вокнаў “старога” касцёла.

Пасля 1708 года сцены “старога” касцёла былі падвышаны і на цэнтральным нефе з’явіўся другі шэраг вокнаў, іх форма добра бачна на малюнку Напалеона Орды. У інвентары фігуруе паўцыркульная форма вокнаў, хутчэй за ўсё падобная форма была ў капліцах, што дазваляе ў капліцах размясціць алтары з падсветкай угары. Апсіда пад агульным дахам з цэнтральным нефам, гэта добра бачна на фота.

Пры дамініканскім кляштары дзейнічалі: студыум вышэйшы, гімназія, павятовая і парафіяльная школы. Займалася 336 вучняў, працавала 18 настаўнікаў. А таксама была багатая бібліятэка і фізічная лабараторыя.

 
У 1875 г. амаль цалкам быў знішчаны. Застаўся толькі паўдневы мур, як канструкцыйная неабходнасць для прылеглых будынкаў.
 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Наш адрас

г. Гродна
вул. Тэльмана 4
+375292882822
info@vratagrodno.by

Яндекс.Метрика
Мы тут
Падзяліцца