Фара Вітаўта

Фара Вітаўта

За сваю шасцісот гадовую гісторыю першы каталіцкі храм Гродна шмат разоў мяняў сваё аблічча і прызначэнне. Быў заснаваны Вялікім князем Вітаўтам у 1389 г.

Выгляд Фары Вітаўта ў 17 стагоддзі, рэканструкцыя А. Квітніцкай

ХІV – ХVI стст. – драўляны касцёл фундацыі Вітаўта (як выглядаў невядома, адлюстраваны на панараме горада Цюндта 1568г.)


1587 – 1751г.г. – мураваны рэнэсансны храм фундацыі Баторыя (выгляд можна рэканструяваць па выяве Макоўскага 1600 года, абмерных чарцяжах 1803 года, малюнках і фота сяр. ХІХ ст.),

1751 – 1782г.г. – рэканструяваны пасля пажару фарны касцёл у стылі барока (добра прамаляваны на абмерных чарцяжах 1803 года, невядома толькі як выглядаў купал),

Н. Орда. Плошча старога рынка. XIX стагоддзе.

1807 – 1892г.г. – храм рэканструяваны ў стылі класіцызма пад праваслаўны Сафійскі сабор (пасля ўвахода горада ў склад Расійскай імперыі), падрабязна адлюстраваны на праектных планах, і шматлікіх малюнках і фота,
1898 – 1920г.г. – рэканструяваны пасля пажару Сафійскі сабор у псеўда рускім стылі (падрабязна адлюстраваны на праектных планах, і шматлікіх малюнках і фота),


1936 – 1961г.г. – рэканструяваны пасля пажару гарнізонны касцёл у псеўда раманскім стылі (падрабязна адлюстраваны на праектных планах, і шматлікіх малюнках і фота).

Гарнізонны касцёл ў Гродна , фотаздымак 1936 г.

 
29 лістапада 1961 года рашэннем мясцовай улады быў падарваны як аварыйны будынак паводле генеральнай забудовы горада. Больш не аднаўляўся і зараз не існуе.
 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Наш адрас

г. Гродна
вул. Тэльмана 4
+375292882822
info@vratagrodno.by

Яндекс.Метрика
Мы тут
Падзяліцца