Ніжняя замкавая царква

Ніжняя царква

Першы хрысціянскі храм горада Гродна, які існаваў на тэрыторыі Старога замка ў ХІІ ст. Знойдены пад час археалагічных раскопак у 30 гг. ХХ ст.

Адносіцца да гродзенскай школы дойлідства разам з Барысаглебскай і Прачысценскай царквамі Гродна, а таксама царквой у Ваўкавыску. Дапушчальная рэканструкцыя царквы зроблена па прыкладу аналагічных аб’ектаў дадзенай эпохі, а таксама згодна планіровачнымі асаблівасцямі знойдзеных парэштак.

Храм быў шасцістаўповы, трохнефавы з трыма апсідамі; меў даўжыню 18,4 м, шырыню 11,7 м. Вуглы будынка зрэзаны. Падмурак храма быў складзены з дробных камянёў «насуха», без вапнавай рошчыны. Сцены царквы ўцалелі на вышыню 2-3,5 м.

Таксама была выяўлена частаска падлогі, выкладзеная арнаментам з паліванай керамічнай пліткі.

 
Рэшткі царквы знаходзяцца ў асобным павільоне музея Старога замка.
 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Наш адрас

г. Гродна
вул. Тэльмана 4
+375292882822
info@vratagrodno.by

Яндекс.Метрика
Мы тут
Падзяліцца