Ратуша

Ратуша

Гарадзенская ратуша – помнік архітэктуры эпохі рэнесансу (а потым класіцызму). Пачаткам яе будаўніцтва лічыцца канец XV ст., калі гораду было нададзена магдэбургскае права. Адзінымі графічнымі крыніцамі, якія дазваляюць уявіць пра тое як яна выглядала, з’яўляюцца гравюры М. Цюндта 1568 г. і Т. Макоўскага 1600 г.

Гравюры прадстаўляюць ратушу як архітэктурную дамінанту не толькі рынку, але і ўсяго горада. Гэта быў двухпавярховы будынак, увенчаны вежай з высокім шпілем. Завяршэнне сценаў упрыгожвалі атыкі.

У 1660-я гады будынак ратушы быў моцна пашкоджаны падчас нашэсця маскоўскага войска. У паўразбураным стане ратуша прастаяла амаль паўтара стагоддзя. У канцы ХVIII ст. была перабудавана ў класіцыстычным стылі.

Ратуша ў класіцызму ХVIII стст.

 
У 1946 г. дэмантавана.
 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Наш адрас

г. Гродна
вул. Тэльмана 4
+375292882822
info@vratagrodno.by

Яндекс.Метрика
Мы тут
Падзяліцца