Пра нас

Макет горада Гродна ў экспазіцыі “Брамы Гарадзенскія” выкананы ў межах горада на пачатак 18 стагоддзя, але на макеце паказана не рэканструкцыя на нейкі адзін час, а сабраныя лепшыя архітэктурныя прыклады з розных эпох, на якіх можна пазнаёміцца з гісторыяй усёй гродзенскай архітэктуры. Рэканструкцыя у маштабе 1:200 (у адным сантыметры/ два метры), займае 16 м2, зроблена цалкам уручную і рыхтавалася дванадцаць год. За палову гадзіны пад час прадстаўлення на розных мовах, можна даведацца пра планіровачны рост горада, абарончыя збудаванні Гродна, страчаныя дамінанты места, якія зараз убачыць немажліва, а таксама пра перлы гродзенскай архітэктуры, якія вы не абмінеце пад час шпацыру па вузкіх вулачках.

“Брамы Гарадзенскія” – гэта першае спатканне з местам, прадвесня вялікай любові да нашага горада.

Наш адрас

г. Гродна
вул. Тэльмана 4
+375292882822
info@vratagrodno.by

Яндекс.Метрика
Мы тут
Падзяліцца